Сенат ЗША асудзіў злачынствы на глебе нянавісці супраць азіятаў
23 апреля 2021
За дакумент прагаласавалі 94 заканадаўцы, супраць выступіў толькі адзін. Зараз, дзякуючы закону, Мінюст краіны зможа хутчэй разглядаць інцыдэнты на глебе расізму, якіх стала больш падчас пандэміі. Адкарэктаваць паводзіны прыйдзецца і самім сенатарам, у прыватнасці, рэспубліканцам, якія часта ў сваіх выступленнях называюць каранавірус уханьскім або кітайскім вірусам.













