Сенат штата Фларыда прыняў законапраект па бяспецы ў школах

6 марта 2018

Сенат амерыканскага штата Фларыда прыняў законапраект па бяспецы ў школах. Зараз некаторым настаўнікам дазваляецца насіць зброю. Акрамя таго, шэрыф мае права наймаць узброеных валанцёраў для аховы навучальных устаноў. Таксама сенатары прагаласавалі за павышэнне ўзроставай планкі да 21 года пры куплянні зброі. Падставай стала чарговае масавае забойства ў адной са школ Фларыды - там загінулі 17 чалавек.