Сенат Польшчы прыняў новы антытэрарыстычны закон

17 июня 2016

Дакумент пашырае паўнамоцтвы спецслужбаў. І прадугледжвае праслухоўванне гутарак, назіранне ў памяшканнях, праверку карэспандэнцыі і пасылак замежнікаў у рамках аператыўных дзеянняў па барацьбе з тэрарызмам на працягу трох месяцаў. Аўтары дакумента разлічваюць, што закон увойдзе ў сілу да правядзення ў Польшчы ўлетку саміта НАТА і Сусветных дзён моладзі.