Сенат Францыі падтрымаў законапраект аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча

5 июля 2017

Сенат Францыі большасцю галасоў падтрымаў законапраект аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча да 1 лістапада. Заўтра дакумент адобрыць ніжняя палата парламента. Рэжым надзвычайнага становішча ў Францыі ўвялі ў лістападзе 2015 пасля буйнога тэракта ў Парыжы. Становішча падаўжалася пяць разоў, але гэты можа стаць апошнім. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Эмануэль Макрон.