Сямейная пара з 11-гадовым дзіцем загінула ў кратары вулкана

13 сентября 2017

Надзвычайнае здарэнне ў Італіі. Сямейная пара з 11-гадовым дзіцем загінула ў кратары вулкана Сальфатара, які знаходзіцца недалёка ад Неапаля. Пра трагедыю паведаміў 7-гадовы сын італьянцаў. Ён стаў сведкам гібелі брата і бацькоў. Як распавёў хлопчык, яго брат патрапіў у забароненую зону. Бацькі паспрабавалі выратаваць хлопчыка, але самі праваліліся ўнутр кратара. Дарэчы, на яго схілы звычайна бясплатна пускаюць усіх ахвотнікаў. Небяспечныя зоны на вулкане пазначаныя.