Сем марафонаў за тыдзень на сямі кантынентах

31 января 2017

Найскладанейшае выпрабаванне вытрымалі 33 бегуны-экстрэмалы. Першы забег спартсмены пераадолелі ў снягах Антарктыда 23 студзеня, пасля ў Чылі, ЗША, Іспаніі, Марока, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Аўстраліі. Увогуле спартсмены прабеглі 294 кіламетры, а пералёты склалі 59 гадзін. Перамогу ж атрымаў Майкл Уордыян. Амерыканец выйграў усе 7 забегаў.