Яблык разладу - селфі малпы. Брытанскі фатограф Дэвід Слэйтер мае намер падаць у суд на амерыканскі фонд Вікімедыя, які размясціў здымкі павіяна, зробленыя ў Інданезіі яшчэ ў 2011 годзе. Фота адразу ж набылі папулярнасць. Справа ў тым, што малпа выкрала камеру Слэйтера і зрабіла селфі самастойна. Брытанец упэўнены, правы на здымкі належаць яму бо ўладальнік камеры ён. Тым часам, прадстаўнікі Вікімедыя не згодны са Слэйтэрам. Яны заяўляюць, фатограф толькі трохі адрэдагаваў здымкі, зробленыя жывёлай. Дарэчы, малп закон аб аўтарскіх правах не датычыцца.














