Сексуальны скандал дабраўся да ААН

19 января 2018

Брытанская газета The Guardian правяла ўласнае расследаванне. І высветлілася, што дзясяткі супрацоўніц пацярпелі ад сексуальных дамаганняў на працы. Выданне падкрэсліла, што жанчыны з-за страху звальнення прасілі не называць іх імёнаў. У ААН неадкладна адрэагавалі на такія заявы. Кіраўніцтва ведае аб праблеме і абавязкова прыме меры ў адказ на непрыстойныя паводзіны свайго персаналу.