Сакрэтныя вучэнні НАТА: удзельнікі манеўраў адпрацоўваюць сцэнарый ядзернай вайны

20 октября 2021

НАТА праводзіць сакрэтныя ядзерныя вучэнні. У іх удзельнічаюць 14 краін Еўропы, у тым ліку Германія. Задзейнічаны дзясяткі самалётаў, уключаючы знішчальнікі з ядзернай зброяй, а таксама запраўшчыкі і разведчыкі, паведамляе Швейцарскае тэлеграфнае агенцтва (SDA.) Падрабязнасці манеўраў строга сакрэтныя, вядома толькі, што авіяцыя адпрацоўвае сцэнарыі ядзернай вайны.