Сёння ўступае ў сілу Парыжскае пагадненне па клімаце

4 ноября 2016

Яно павінна прыйсці на змену Кіёцкаму пратаколу, тэрмін дзеяння якога заканчваецца ў 2020 годзе. Парыжскае пагадненне было падпісана год таму. 195 удзельнікаў форуму ўмовіліся не дапушчаць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце больш, чым на два градусы.

Навукоўцы мяркуюць, што ў адваротным выпадку для экалогіі ўзнікнуць незваротныя наступствы. У адрозненне ад Кіёцкага пратаколу Парыжскае пагадненне прадугледжвае, што абавязацельствы па скарачэнні шкодных выкідаў у атмасферу бяруць на сябе ўсе дзяржавы, незалежна ад іх эканамічнага развіцця.