Сёння Сусветны дзень бежанцаў

20 июня 2016

У апошнія гады назіраюцца самыя маштабныя за 70 гадоў перамяшчэнні насельніцтва праз міжнародныя межы. Паводле звестак ААН, зараз у свеце налічваецца каля 20 мільёнаў бежанцаў. Найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны міграцыйны крызіс перажывае Еўропа. Ён выкліканы, першым чынам, узброенымі канфліктамі і эканамічнымі праблемамі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Па выніках мінулага года ў краіны Еўрасаюза прыбылі амаль два мільёны нелегалаў. Большая частка з іх прабіраецца праз Турцыю ў Грэцыю і затым накіроўваецца ў іншыя дзяржавы ЕС.