Сёння ў Францыі - Дзень узяцця Бастыліі

14 июля 2015

У 1789-м годзе парыжане, якія паўсталі, штурмам узялі гэтую крэпасць-турму. Гэты дзень лічыцца пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі. Адной з галоўных падзей святкавання традыцыйна з'яўляецца ваенны парад па галоўным праспекце сталіцы – Елісейскіх палях. Сёлета ўпершыню ў ім прымуць удзел спецыяльныя, элітныя падраздзяленні паліцыі і жандармерыі, якія займаюцца барацьбой з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.