Сёння ўвесь свет смуткуе па Нельсане Мандэлу

6 декабря 2013

Неабвешчаная жалоба. Сёння ўвесь свет смуткуе па Нельсане Мандэлу. Нацыянальны герой ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру пайшоў з жыцця на 96 годзе ў сваім доме ў Ёханесбургу. Ён стаў першым цемнаскурым прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і на справе паказаў, што свет можа стаць лепшым. Нават калі спачатку ў гэта ніхто не верыць.


Расказвае Аляксандра Пінчук.


Нельсан Мандэла памёр на 96 годзе жыцця ў сваім доме ў Ёханесбургу. Зараз там збіраюцца людзі. Вось ужо некалькі гадоў без перабольшання ўсе паўднёваафрыканцы маліліся за здароўе чалавека, які перамог апартэід.


Дзеючы кіраўнік дзяржавы Джэйкаб Зума, выступаючы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гэтай сумнай падзеі, назваў Мандэлу бацькам нацыі. Усе флагі ў краіне прыспушчаныя. Іх не буду паднімаць да цырымоніі пахавання, якая пройдзе з усімі дзяржаўнымі ўшанаваннямі.


Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун падзяліўся сваімі пачуццямі ў сувязі з незаменнай стратай.


Пан Гі Мун, генеральны сакратар ААН:


Я глыбока засмучаны смерцю Нельсана Мандэлы. Ён быў апірышчам справядлівасці і крыніцай натхнення для ўсяго чалавецтва. Многія людзі ва ўсім свеце знаходзіліся пад уплывам яго самаадданай барацьбы за чалавечую годнасць, роўнасць і волю. Ён глыбока ўвайшоў у нашы сэрцы.


27 чэрвеня дактары прынялі рашэнне падлучыць экс-прэзідэнта ПАР Нельсана Мандэлу да апарата штучнага дыхання. Адбіліся 27 гадоў турэмнага зняволення. Але Мадзіба, менавіта так з павагай звярталіся да Мандэлы на радзіме, паспеў сказаць свету галоўнае. І свет яго пачуў.


Нельсан Мандэла, былы прэзідэнт ПАР:


Сотні мільёнаў людзей на планеце пазбаўленыя самага неабходнага: прадуктаў харчавання, рабочых месцаў, вады і адукацыі. Больш за тое, у іх няма жылля, ім не хапае паўнавартаснай медыцынскай дапамогі. Навакольнаму асяроддзю наносіцца непапраўная шкода.


Яго абаяльнасць, тонкае пачуццё гумару і здольнасць пасмяяцца з самога сябе немагчыма забыць. Як і яго ўменне прабачаць і не злаваць на тых, хто жорстка з ім абышоўся. Гісторыя яго жыцця - гэта навочны прыклад таго, як чалавек з народа здолеў верай і праўдай паслужыць сваёй краіне. У пачатку 90-х у ПАР было ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне для ўсіх дзяцей ва ўзросце да шасці гадоў. Абавязковая адукацыя для дзяцей. Кожнае дасягненне Мандэлы станавілася для Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі сапраўдным прарывам. У гэтым, судзячы па ўсім, і крыецца невычэрпная крыніца любові і павагі, якімі да апошняга ўздыху карыстаўся Мандэла як сярод сваіх блізкіх, так і сярод суайчыннікаў.