Сёння ўвечар Эмануэль Макрон звернецца з прамовай да нацыі

10 Снежня 2018

Прэзідэнт Францыі мае намер неадкладна адрэагаваць на хваляванні ў краіне. Сёння ўвечар Эмануэль Макрон звернецца з прамовай да нацыі. Перад гэтым кіраўнік Пятай рэспублікі прыме ў Елісейскім палацы прафсаюзных лідараў. Яны абмяркуюць беспарадкі "жоўтых камізэлек", а таксама сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне. Пасля перамоў прэзідэнт Францыі паведаміць пра пэўныя крокі да нармалізацыі становішча. Нагадаем, масавыя пратэсты "жоўтых камізэлек" ахапілі французскія гарады яшчэ ў лістападзе. Пік беспарадкаў прыпаў на мінулыя выхадныя. Актывісты, мабыць, забыліся, дзеля чаго сабраліся першапачаткова, і сталі патрабаваць адстаўкі прэзідэнта краіны.

Для шматлікіх магазінаў гэтая пятніца стала чорнай. Актывісты ўварваліся ў магазін кампаніі Apple ў Бардо, каб вось так закупіцца. Вандалы не забралі хіба што сталы. Паліцыя займаецца расследаваннем, але, улічваючы надзвычайную сітуацыю ў краіне, малаверагодна, што марадзёраў знойдуць. Міністр эканомікі Францыі заявіў пра шматмільярдную шкоду. Спаленыя дзясяткі аўтамабіляў, пашкоджаныя фасады будынкаў. Усяго за некалькі дзён затрыманыя больш як 1 700 чалавек.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя