Сёння ў Вашынгтоне пройдзе інаўгурацыя 45-га прэзідэнта ЗША

20 января 2017

Чакаецца, што святочныя мерапрыемствы з нагоды ўступлення Дональда Трампа на пасаду лідара ЗША стануць самымі маштабнымі ў гісторыі краіны. На іх арганізацыю пайшлі рэкордныя 200 мільёнаў долараў. Напярэдадні ля будынка Капітолія прайшла фінальная рэпетыцыя. Асаблівую ўвагу надалі мерам бяспекі. Урачыстасці пачнуцца ў 17:30 па мінскім часе. Адзначым, што менш чым за суткі да інаўгурацыі штаб абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абвясціў аб прызначэнні 17 чалавек на пасады ў будучай адміністрацыі. Першым намеснікам прэс-сакратара стала Сара Сандэрс. На пасаду спецыяльнага памочніка прэзідэнта і дырэктара па сувязях з грамадскасцю прызначана Хелен Ферэ. Адзначым, што падпісаць першыя ўказы Дональд Трамп плануе ўжо сёння.