Сёння ў ЗША ўспамінаюць ахвяр найбуйнейшых тэрактаў у гісторыі чалавецтва

11 сентября 2018

У Нью-Ёрку і Вашынгтоне праз некалькі гадзін стартуюць афіцыйныя памятныя мерапрыемствы. 17 гадоў мінула з таго страшнага дня. 19 баевікоў "Аль-Каіды" захапілі чатыры амерыканскія самалёты. Два з іх яны накіравалі на вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку. Трэці лайнер - на будынак Пентагона, а чацвёрты - у бок амерыканскай сталіцы, але ён разбіўся ў пустыні ў Пенсільваніі.

Ахвярамі тэрактаў сталі 2 977 чалавек, астанкі 1 111 з іх дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць.