Сёння ў ЗША аварыйна селі адразу два пасажырскія самалёты

7 октября 2013
У абодвух выпадках абышлося без ахвяраў. Першае надзвычайнае здарэнне адбылося ў аэрапорце Даласа, штат Тэхас. У лайнера паўднёва-карэйскай авіякампаніі падчас узлёту загарэўся левы рухавік, нават пасажыры ўбачылі языкі полымя. Пілоты без праблем пасадзілі паветранае судна. Перапыніць палёт прыйшлося і экіпажу самалёта авіякампаніі American Airlines. Пасля вылету з Чыкага лайнер сутыкнуўся з птушкай. Адразу пасля гэтага пілоты прынялі рашэнне пасадзіць Боінг.