Сёння ў Парыжы стартавалі перамовы лідараў “нармандскай чацвёркі”.

2 октября 2015

Пётр Парашэнка, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Уладзімір Пуцін абмяркоўваюць рэалізацыю мінскіх пагадненняў і прадаўжэнне тэрміну выканання гэтых дамоўленасцяў. Таксама будзе ісці размова аб ходзе асацыяцыі Украіны з ЕС і правядзенні мясцовых выбараў у асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Напярэдадні надзею на прагрэс у выкананні мінскіх пагадненняў выказаў Генсакратар ААН Пан Гі Мун.

Нагадаем, за некалькі дзён да сустрэчы ў Парыжы ў Мінску ўдзельнікамі трохбаковай кантактнай групы было парафіравана пагадненне аб адводзе ўзбраенняў калібрам да ста міліметраў ад лініі размежавання на Данбасе. Гэта пытанне было адным з ключавых у працэсе мірнага ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Дарэчы, апошні раз лідары Украіны, Германіі, Францыі і Расіі сустракаліся асабіста падчас мінскага саміту “нармандскай чацвёркі” - ён прайшоў у лютым. Падчас перамоў было падпісана пагадненне аб імплементацыі мінскіх дамоўленасцяў. Дакумент атрымаў назву "Мінск-2".