Сёння ў пакістанскай правінцыі Пенджаб сутыкнуліся два аўтобусы

17 октября 2016

Адзін з іх ехаў з партовага горада Карачы на поўдні ў Бахавалпур, другі накіроўваўся па маршруце Фейсалабад - Садзікабад. Пасля сутыкнення машыны ўрэзаліся ў дрэвы. 27 чалавек загінулі, больш за 60 атрымалі раненні. Усяго ў аўтобусах знаходзілася каля сотні пасажыраў. Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцы, многія з іх у крытычным стане. На месцы ДТЗ працуюць праваахоўнікі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала няўважлівасць аднаго з вадзіцеляў, які спрабаваў абагнаць грузавік і на сустрэчнай паласе сутыкнуўся з іншым аўтобусам.