Сёння ў небе над Сірыяй быў абстраляны пасажырскі самалёт, які належаў расійскай кампаніі

29 апреля 2013

Невядомыя выпусцілі па судне дзве ракеты зямля-паветра, тыя ўзарваліся ў непасрэднай блізкасці ад лайнера, але пілоты своечасова здолелі адвесці машыну. Такім чынам  удалося пазбегнуць катастрофы з удзелам 200 пасажыраў, якія вярталіся з Егіпта.
Пра інцыдэнт расійскім уладам паведаміў сірыйскі бок.