Сёння ў Маскве будзе прынята рашэнне аб удзеле расійскіх спартсменаў у Алімпіядзе

12 декабря 2017

Ехаць ці не?! Такое пытанне стаіць перад Алімпійскім камітэтам Расіі напярэдадні Гульняў чатырохгоддзя ў Пхёнчхане. Рашэнне будзе прынята сёння на алімпійскім сходзе ў Маскве. Тыдзень таму МАК адхіліў нашых усходніх суседзяў ад Алімпіяды з-за допінгавага скандалу, аднак пакінуў права выступаць спартсменам пад нейтральным флагам. Адзначым, камісія Алімпійскага камітэта Расіі напярэдадні выказалася за ўдзел у спаборніцтвах.