Сёння ў маскоўскім тэатры "Ленком" пройдзе развітанне з Леанідам Бранявым

11 декабря 2017

Знакаміты акцёр памёр 9 снежня. Яму было 88 гадоў. Народны артыст СССР, поўны кавалер ордэна "За заслугі перад Айчынай", лаўрэат дзяржпрэмій. Ён сыграў у больш чым 50-ці тэатральных пастаноўках і зняўся ў 70-ці фільмах. "Пакроўскія вароты", "Той самы Мюнхаўзэн", "Формула кахання" і, вядома, Мюлер у "Сямнаццаці імгненнях вясны" - гэтая роля прынесла акцёру ўсенародную вядомасць. Пахаваны Леанід Бранявой будзе на Новадзявочых могілках.