Сёння ў сусветных СМІ нагадала аб сабе некалькі прызабытая, але не менш гарачая тэма вакол Дамаска

30 мая 2013

ЗША не выключаюць магчымасці ўвядзення беспалётнай зоны ў Сірыі. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома заявіў, што Вашынгтон разглядае ўсе магчымыя варыянты дзеянняў. Паміж тым, пад пагрозай зрыву апынулася міжнародная канферэнцыя Жэнева-2, з якой звязаныя надзеі на сірыйскі кампраміс. Расія заклікае ЗША і ЕС прыструніць апазіцыйныя сілы Сірыі, якія ў якасці ўмовы перамоў патрабуюць звяржэння Башара Асада.
Тым часам МЗС Сірыі заяўляе, што Асад застанецца прэзідэнтам да выбараў 2014 года. І, магчыма, будзе балатавацца на новы тэрмін. Толькі самі сірыйцы павінны выбіраць свой лёс, прычым, справа за мірнымі грамадзянамі, заяўляюць у сірыйскім МЗС. Камісія ААН па расследаванні парушэнняў правоў чалавека вымушаная прызнаць: узброеныя сірыйскія апазіцыянеры не імкнуцца да дэмакратыі, а вайна вядзе толькі да росту радыкальных настрояў.