Сёння ў Мінску пройдзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне

1 февраля 2017

Сітуацыя ў раёне Аўдзееўкі, імаверна, стане асноўнай тэмай перамоў.

Як паведамляюць улады, абстрэлы ў рэгіёне адбываюцца рэгулярна ўжо чацвёртыя суткі. Актыўныя баі тут пачаліся ў нядзелю раніцай. За гэты час загінулі, паводле розных звестак, ад 7-мі да 15-ці чалавек. Дзясяткі параненыя, у тым ліку мірныя жыхары. З-за абстрэлаў у раёне Аўдзееўкі няма сувязі, электрычнасці, цяпла і часткова водазабеспячэння (а ў рэгіёне - 20-градусныя маразы). Праводзіцца эвакуацыя мясцовых жыхароў.

Савет Бяспекі ААН выказаў глыбокую занепакоенасць небяспечнай эскалацыяй на ўсходзе Украіны. Арганізацыя заклікала бакі канфлікту да спынення агню.