Сёння ў Люксембургу Савет ЕС абмяркоўвае сірыйскае пытанне

17 октября 2016

Там сабраліся міністры замежных спраў краін Еўрасаюза. Ужо вядома, што аб новых антырасійскіх санкцыях у сувязі з бамбардзіроўкамі ўсходняга Алепа, што кантралюецца баевікамі, размова не ідзе. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні. Аднак, паводле яе слоў, меры могуць прымяніць да ўрада Башара Асада. Нагадаем, ЗША і шэраг еўрапейскіх краін абвінавачваюць улады Сірыі і Расіі ў бамбардзіроўках узброенай апазіцыі і нібыта мірнага насельніцтва ў Алепа. У сваю чаргу Масква і Дамаск заяўляюць аб нанясенні ўдараў толькі па тэрарыстах і заклікаюць Вашынгтон паўплываць, нарэшце, на атрады "умеранай" апазіцыі, каб яны аддзяліліся ад баевікоў.