Сёння ў Кіеве давялося тэрмінова перапыніць пасяджэнне Вярхоўнай рады

15 марта 2017

У залу ўвайшлі людзі ў камуфляжы і накіраваліся да трыбуны. Гэта былі ўдзельнікі інцыдэнту на блокпасце ў Славянску. Там напярэдадні адбыўся канфлікт - група ўзброеных асоб адмовілася праходзіць праверку. Пасля гэтага віцэ-спікер Аксана Сыраед аб’явіла аб спыненні пасяджэння. Пазней яна звярнулася ў СБУ і Генпракуратуру з патрабаваннем расследаваць здарэнне.

І як толькі што стала вядома, Савет нацбяспекі Украіны ўводзіць санкцыі ў дачыненні да аддзяленняў расійскіх банкаў на тэрыторыі краіны. На працягу сутак Нацбанк Украіны і СБУ павінны правесці аналіз дзейнасці банкаўскіх устаноў, у капітале якіх ёсць доля дзяржбанкаў Расіі, і ўнесці адпаведныя прапановы.