Сёння ў Ізраілі пройдзе дзяржаўная цырымонія развітання з былым прэзідэнтам Шымонам Перэсам

29 сентября 2016

Арганізацыяй жалобных мерапрыемстваў займаецца ўрадавая камісія. Пахаванне Перэса адбудзецца заўтра на гары Герцля ў Іерусаліме. Правесці ў апошні шлях вядомага палітыка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, выхадца з Беларусі плануюць многія сусветныя лідары, у тым ліку прэзідэнт ЗША Барак Абама, Біл і Хілары Клінтан, Папа Рымскі Францыск, прынц Чарльз, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і іншыя.