Сёння ў Іерусаліме адбудзецца афіцыйнае адкрыццё пасольства ЗША

14 мая 2018

Сёння ў Іерусаліме ў дзень 70-годдзя заснавання дзяржавы Ізраіль адбудзецца афіцыйнае адкрыццё пасольства ЗША. Гэта будзе часовае пасольства, паколькі новае памяшканне яшчэ не пабудавана. На ўрачыстасці прыбыла амерыканская дэлегацыя - кіраўнік дэпартамента фінансаў дачка прэзідэнта Іванка Трамп з мужам Джарэдам Кушнерам. У Ізраілі ўзмоцненыя меры бяспекі, рух транспарту ў раёне пасольства перакрыты. Раней прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху заклікаў краіны свету браць прыклад з ЗША і перанесці свае пасольствы ў Іерусалім, што, паводле яго слоў, дапаможа аднавіць мір у рэгіёне.