Сёння ў Бруселі пачаў працу саміт ЕС

27 июня 2013

На ім абмяркоўвалі ўсё: і рэцэсію, і беспрацоўе, і такое няпростае для саюза пытанне як шматпакутны бюджэт на наступныя сем гадоў. Па ім, дарэчы, нарэшце ўдалося дамовіцца. Але гэта, мабыць, адзіны светлы момант на саміце. Усё астатняе па-ранейшаму пад вялікім пытаннем. І калі раней праблемы ўсё больш былі на паперы, то зараз еўрачыноўнікам дастаткова паглядзець у акно. Няма і дня, каб у адной з краіны еўразоны не ўспыхнула чарговая забастоўка.



Рэпартаж Юліі Табалевіч. Чарговы летні саміт ЕС пачынае сваю працу ў экстрэмальных умовах - на фоне масавых забастовак. Бельгія, Балгарыя, Партугалія - толькі гэтыя тры краіны апошнія дні фігуруюць у навінавых зводках. Як і ўсе еўрапейцы, грамадзяне не жадаюць, каб скарачалі іх зарплаты і пенсіі.


Мітынгоўцы перакананыя: банкам чыноўнікі дапамагаюць, а людзям не. Не паўплывала на настроі еўрапейцаў і прынятае рашэнне ЭКАФІНА аб адзіных правілах рэструктурызацыі і банкруцтва банкаў. Яны часткова абараняюць падаткаплацельшчыкаў. З гэтага часу плаціць за свае памылкі будуць у першую чаргу акцыянеры банкаў і крэдыторы. Аў выпадку неабходнасці і буйныя ўкладчыкі.


На парадку дня пытанні, якія пераходзяць ад саміту да саміту ЕС - барацьба з беспрацоўем сярод моладзі, стварэнне банкаўскага саюза і эканамічнае аздараўленне. Аднак Еўрасаюзу пагражае большая небяспека, чым крызіс, гэта рост сярод насельніцтва сумнення ў эфектыўнасці ЕС.


Як палітычнае і эканамічнае ўтварэнне Еўрасаюз не апраўдвае надзей, што ўскладваліся на яго пры стварэнні. Апошнія сацапытанні сапраўды не выклікаюць аптымізму. У Грэцыі, Францыі, Італіі скептыкаў ужо больш за 70%. У тым, што ўдзельнікам саміту ў Бруселі ўдасца пераадолець усе рознагалоссі, узнікаюць традыцыйныя сумненні. І ці раздзеляць аптымізм кіраўніцтва радавыя еўрапейцы? Як палымяна яны ўмеюць выяўляць сваю незадаволенасць - даўно вядома.