Сёння ў Бруселі кіраўнікі МЗС Еўрасаюза абмяркуюць сітуацыю ў Егіпце

21 августа 2013

Францыя і Данія прапаноўваюць замарозіць праграмы дапамогі, пакуль часовы ўрад Каіра не вернецца на шлях дэмакратыі. Размова ідзе пра суму 5 мільярдаў еўра. Шэраг краін, у тым ліку Швецыя, супраць такога кроку.


Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне аб забароне на пастаўкі зброі ў Егіпет. На мінулым тыдні супрацьстаянне ісламістаў і ўлад тут перарасло ў адкрыты канфлікт. Загінулі 900 чалавек. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча, у многіх гарадах уведзена каменданцкая гадзіна. З верасня беларускі нацыянальны авіяперавозчык спыняе ўсе палёты ў Егіпет.