Сёння ў балгарскім Бургасе дзень жалобы па загінуўшых у паводцы

8 сентября 2014

У горадзе і іншых раёнах, якія сур'ёзна пацярпелі ад стыхіі, усё яшчэ працуюць ратавальнікі. Прэзідэнт Балгарыі ў сваім выступленні заявіў, што ў будучыні неабходна дзейнічаць прэвентыўна.
Нагадаем, гэта другая за апошнія паўгода маштабная паводка ў Балгарыі. У чэрвені стыхія забрала жыцці амаль 20 чалавек. У гэтыя выхадныя ў Бургасе загінулі 3 чалавекі. Інфраструктуры горада нанесены вялікі ўрон.