Украіна і Расія сёння абмяркуюць спыненне агню і іншыя ўмовы для заканчэння спецыяльнай ваеннай аперацыі

3 марта 2022
У чаканні перамоў. Сёння ў Белавежскай пушчы плануецца сустрэча дэлегацыі Расіі і Украіны.

Бакі абмяркуюць спыненне агню і іншыя ўмовы для заканчэння спецыяльнай ваеннай аперацыі. Да правядзення другога раўнда перамоў усё гатова, адзначылі напярэдадні ў МЗС Беларусі. Чаканнямі ад сустрэчы з журналістамі падзяліўся кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі. 

Нагадаем, што папярэдняя сустрэча адбылася 28 лютага ў раёне Прыпяці. Канкрэтных пагадненняў дасягнута не было, але Масква і Кіеў заявілі, што глядзяць на далейшую размову са стрыманым аптымізмам.