Сёння Ціна Цёрнер адзначае юбілей

26 ноября 2014
Легендарнай спявачцы, якую па праве лічаць каралевай рок-н-рола, споўнілася 75 гадоў. За сваю музычную кар'еру яна выпусціла дзесяць студыйных альбомаў, атрымала восем прэмій Грэмі і трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Выступаць яна пачала яшчэ ў 17 гадоў. Ганна Мэй Булак - такое сапраўднае імя Ціны Цёрнер - спявала ў царкоўным хоры, калі яе заўважыў і ўзяў да сабе бэк-вакалісткай яе будучы муж, музыкант Айк Цёрнер. Сёння спявачка жыве ў Швейцарыі, куды яна з'ехала, адмовіўшыся ад амерыканскага грамадзянства. Два гады таму яна выйшла другі раз замуж за нямецкага прадзюсара Эрвіна Баха. У рэдкіх інтэрв'ю прызнаецца, што шчаслівая, нячаста выходзіць на сцэну - толькі дзеля задавальнення.