Сёння стартуе Венецыянскі кінафестываль

28 Жніўня 2019
Сёння на італьянскім востраве Ліда пачынаецца Венецыянскі кінафестываль. Яго адкрывае карціна "Праўда" японскага рэжысёра Хіракадзу Карээды  з Катрын Дэнёў і Жульет Бінош у галоўных ролях. У асноўную конкурсную праграму ўвайшоў 21 фільм. За дзень да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў Венецыі былі заўважаныя Брэд Піт, Дэрэк Бласберг, Эльза Хоск і іншыя ўдзельнікі  маючых адбыцца падзей. Амаль усе яны трапілі ў аб'ектывы фатографаў з чамаданамі і дарожнымі сумкамі.