Сёння стануць вядомыя намінанты на "Оскар". Цырымонія ўручэння пройдзе ў новым фармаце

22 января 2019

Намінантаў на прэмію Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук аб’явяць сёння ў Лос-Анджэлесе. "Оскар" прысуджаецца ў 24-х намінацыях, сярод якіх "Лепшы фільм", "Лепшы рэжысёр", акцёрскія намінацыі за галоўныя ролі і ролі другога плана. Сама 91-я цырымонія ўручэння прэстыжнай кінапрэміі адбудзецца 24 лютага. Упершыню за апошнія 30 гадоў яна пройдзе без вядучага. Мяркуецца, што вядомыя акцёры самі аб’явяць са сцэны катэгорыі, а потым уручаць сваім калегам запаветныя залатыя статуэткі.