Сёння стане вядома імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру

6 октября 2017
Прэтэндэнтаў 318. Гэта не толькі асобныя людзі, але і арганізацыі. На думку экспертаў, самую ганаровую ўзнагароду могуць прысудзіць кіраўніку еўрапейскай дыпламатыі Федэрыцы Магерыні і міністру замежных спраў Ірана Джаваду Зарыфу. Такім чынам могуць адзначыць ролю палітыкаў у перамовах аб так званай іранскай ядзернай дамове, якая была складзеная ўлетку 2015 года.