Сёння з Байканура стартуе новая экспедыцыя на Міжнародную касмічную станцыю

17 ноября 2016

Сёння бліжэй да паўночы з касмадрома Байканур адбудзецца запуск ракеты-носьбіта "Саюз". Экіпаж новай экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю ўзначаліць наш суайчыннік Алег Навіцкі. У яго камандзе - амерыканскі астранаўт Пегі Уітсан і француз Тама Песке. Ім трэба будзе правесці больш як 50 навуковых эксперыментаў і працаваць з расійскім, японскім і амерыканскім грузавымі караблямі. Гэта будзе ўжо другі палёт Алега Навіцкага. Гэты раз касмічная экспедыцыя прадоўжыцца 180 дзён.