Сёння прадоўжыла абвастрацца сітуацыя вакол Сірыі

20 июня 2013

Не паспелі адшумець каментарыі вакол дыскусій у рамках Вялікай васьмёркі, як Амерыка дадала новую порцыю заяў. Напрыклад, гэтая. Дзяржсакратар ЗША Джон Керы не супраць бамбіць Сірыю. У прыватнасці, ён прапанаваў амерыканскім вайскоўцам нанесці авіяўдары па базах ВПС сірыйскіх войскаў, якія, па яго словах, выкарыстоўваюцца для прымянення хімічнай зброі. І пакуль сярод амерыканскіх вайскоўцаў працягваюцца спрэчкі аб наступствах такога ўварвання, яшчэ свежыя ўспаміны іракскай кампаніі - многія эксперты зараз спрабуюць прадбачыць, калі Штаты заявы не супраць бамбіць заменяць словамі будзем бамбіць.


Рэпартаж Вольгі Давідовіч (відэа).