Сёння праблемы бежанцаў прадоўжаць абмяркоўваць у Люксембургу

9 октября 2015

Напярэдадні кіраўнікі МЗС 28 краін Еўрасаюза зацвердзілі дакумент аб павелічэнні бюджэту на барацьбу з міграцыйным крызісам больш як на 400 мільёнаў еўра. Зараз законапраекту неабходна адабрэнне Еўрапарламента. Пры гэтым яшчэ 800 мільёнаў збіраюцца патраціць на выправаджэнне нежаданых гасцей. Як раней заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, Захад дапаможа толькі людзям, якія сапраўды маюць патрэбу ў абароне ад вайны і праследавання. Тыя ж, хто прыязджае ў Еўропу па эканамічных матывах, застацца не змогуць.