Сёння прывядуць да прысягі новага генеральнага сакратара ААН

12 декабря 2016
Сёння ў Штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прывядуць да прысягі новага генеральнага сакратара. Антоніу Гутэрыш заменіць на гэтай важнай пасадзе   Пан Гі Муна і  стане 9-ым генсакратаром  ААН на тэрмін з 1 студзеня 2017  года да 31 снежня 2021 з магчымасцю абрання на другі тэрмін. Рашэнне аб прызначэнні на гэтую пасаду  менавіта партугальца  Антоніу Гутэрыша  было прынята 13 кастрычніка Генеральнай Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Нагадаем, на працягу апошніх 10-ці гадоў  Гутэрыш займаў пасаду  Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.  Акрамя таго, 7 гадоў ён узначальваў урад Партугаліі. За гэты час Гутэрыш  праявіў  сябе як  вопытны дыпламат, здольны захоўваць нейтралітэт.