Сёння святкуе дзень нараджэння Вудзі Ален

1 декабря 2015

Генію інтэлектуальнага кінематографа спаўняецца 80 гадоў. Амерыканскі пастаноўшчык нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Нью-Ёрку і пры нараджэнні меў імя Ален Сцюарт Конігсберг. Каб зарабіць першыя грошы, ён пачынае пісаць жарты для газетных калонак пад псеўданімам Вудзі Ален. Ён вядомы сваёй незвычайнай творчай пладавітасцю - напісаў больш як 40 сцэнарыяў да сваіх фільмаў. У сваёй дзейнасці Ален не абмяжоўваецца амплуа рэжысёра і сцэнарыста, але і сам здымаецца ў сваіх карцінах. Упадабаная тэма яго фільмаў і шматлікіх жартаў - псіхааналіз. Чатырохразовы ўладальнік "Оскара" добра вядомы таксама як пісьменнік, аўтар шматлікіх апавяданняў і п'ес і як джазавы кларнетыст.