Сёння адзінаццатая гадавіна трагедыі ў Беслане

1 сентября 2015

У Паўночнай Асеціі Дзень ведаў пачынаецца з памятных мерапрыемстваў. Сёння адзінаццатая гадавіна трагедыі ў Беслане. 1 верасня 2004 года атрад з 30 тэрарыстаў захапіў будынак мясцовай школы і ўзяў у заложнікі больш за тысячу чалавек - у асноўным дзяцей. Ахвярамі тэрарыстычнай атакі сталі 335 чалавек. Штогадовая "Вахта памяці" прадоўжыцца да 3 верасня - менавіта ў гэты дзень пачаўся штурм захопленай школы. Дзеці выпусцяць у неба белыя шары, будзе аб'яўлена хвіліна маўчання, праведзена літургія і хрэсны ход да могілак. Там пайменна ўспомняць усіх загінуўшых.