Сёння не стала Алега Табакова

12 марта 2018

Савецкаму і расійскаму акцёру, рэжысёру тэатра і кіно, народнаму артысту СССР было 82 гады. Апошнія некалькі месяцаў ён правёў у бальніцы. Алег Табакоў - адзін з заснавальнікаў тэатра "Сучаснік", кіраўнік "Табакеркі" і імя Чэхава, рэктар Школы-студыі Маскоўскага мастацкага акадэмічнага тэатра з 1986 па 2000 гады.

"Семнаццаць імгненняў вясны", "Сірата казанская", "Вайна і мір", "Д'Артаньян і тры мушкецёры", "Некалькі дзён з жыцця Абломава", "Чалавек з бульвара Капуцынаў" - акрамя знакамітых роляў у кіно, за плячамі артыста мноства выдатных тэатральных работ. Большасць фільмаў з яго ўдзелам сталі класікай айчыннага кінематографа.