Сёння пачынаецца Нобелеўскі тыдзень

3 октября 2016

Да 10-га кастрычніка ў Стакгольме і Осла аб'явяць імёны лаўрэатаў ва ўсіх намінацыях, акрамя літаратуры - гэтую прэмію прысвояць 13-га чысла. Першым аб'явяць лепшага ў "Медыцыне". Сярод фаварытаў называюць тры групы навукоўцаў, якія займаюцца распрацоўкай лекаў ад раку. Заўтра стане вядомы лаўрэат па фізіцы. Сёлета сама цырымонія ўручэння ўзнагарод павінна быць асаблівай - спаўняеццв 120 гадоў з дня смерці Альфрэда Нобеля. Ды і столькі намінантаў не было ніколі - 376. Прычым размова не толькі пра пэўных людзей, на прэмію прэтэндуюць 148 арганізацый.