Сёння - Міжнародны дзень ААН

24 октября 2016

Афіцыйна Арганізацыя Аб'яднаных Нацый існуе з 24 кастрычніка 1945 года, бо менавіта да гэтага дня яе статут быў ратыфікаваны большасцю краін. Зараз у ААН уваходзіць 193 дзяржавы, у тым ліку і Беларусь. Наша краіна першая на постсавецкай прасторы адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва арганізацыі, стала ўдзельніцай шматлікіх дамоўленасцяў па пытаннях раззбраення, падпісала шэраг важных пагадненняў па абароне праў чалавека.