Сёння Марока адзначае нацыянальнае свята - Дзень трона

30 июля 2013
14 гадоў таму мараканскім каралём стаў Махамед VI. У гонар гэтай падзеі ў Касабланцы на плошчы імя Махамеда V адбыўся парад з удзелам каралеўскай гвардыі. Пад гукі нацыянальнага гімна кавалерысты паказалі свае самыя відовішчныя нумары. Тыя, хто сабраўся, сустракалі вайскоўцаў апладысментамі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што адносіны паміж Беларуссю і Марока будуць і далей дынамічна развівацца.