Сёння ключавы дзень саміта АЦЭС на інданезійскім востраве Балі

7 октября 2013
Выступяць лідары краін-удзельніц, пройдзе першае рабочае пасяджэнне форуму і двухбаковыя перамовы.
Чакалася, што адбудзецца сустрэча лідараў Расіі і ЗША, аднак амерыканскі прэзідэнт Барак Абама на саміт не паехаў. Праз бюджэтны крызіс ён вырашыў не пакідаць Вашынгтон і адправіў замест сябе дзяржсакратара Джона Кэры. Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі ўжо абмеркаваў сёння з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым сітуацыю вакол Сірыі і працэс знішчэння хімічнай зброі ў гэтай краіне.
Між тым Абама не паедзе і на Усходнеазіяцкі саміт, які неўзабаве пройдзе ў Брунеі. Як адзначае японская прэса, такія крокі хвалююць азіяцкіх саюзнікаў ЗША. .