Сёння Ізраіль адзначае 69-ю гадавіну Дня Незалежнасці

2 мая 2017

Па традыцыі святу папярэднічаў Дзень памяці загінуўшых і Дзень памяці ахвяраў Катастрофы. Незалежная Яўрэйская дзяржава была абвешчана ў 1948 годзе паводле плана ААН па раздзеле Палесціны. У паказальных выступленнях да Дня Незалежнасці Ізраіля прымуць удзел спартыўныя, ваенна-транспартныя і баявыя самалёты, а таксама верталёты ВПС Ізраіля.