Сёння італьянскі суд абвясціў прысуды экіпажу Коста Канкордзіі

20 июля 2013
Пяцёра супрацоўнікаў затанулага судна прызнаныя вінаватымі ў ненаўмысным забойстве і халатнасці. У выніку крушэння тады загінулі 32 чалавекі. Галоўным віноўнікам трагедыі грамадскасць ужо прызначыла капітана судна Франчэска Скеціна, але яго судзяць асобна. Нагадаем, 13 студзеня 2012 года карабель Коста Канкордзія пацярпеў крушэнне недалёка ад італьянскага рэгіёну Таскана. Больш за 4 тысячы чалавек былі эвакуіраваныя, сярод іх ёсць пацярпелыя. Коста Канкордзія стала самым вялікім у гісторыі пасажырскім суднам, якое пацярпела крушэнне.