Сёння Іспанію патрэсла страшная трагедыя

25 июля 2013
У рэгіёне Галісія на вялікай хуткасці сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Вялізны лік ахвяраў - 78 чалавек загінулі ў выніку аварыі. У вынііку - 7 дзённая жалоба. Спачуванні Каралю Іспаніі, народу, усім родным і блізкім загінуўшых накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Папярэдняя версія катастрофы такая - цягнік быў спраўны і ўсе ахвяры на сумленні машыніста. Замест урачыстасцяў у Дзень заступінка краіны людзі пагрузіліся ў шок і жалобу.

Раскзвае Лізавета Казакова. Хвіліна маўчання і сямідзённая жалоба. Падобнае краіна перажывала толькі ў 1972-м, калі ў чыгуначнай катастрофе загінулі 86 чалавек. Учора ўвечары сышоў з рэек хуткасны цягнік, які рухаўся з Мадрыда ў горад Фероль. Не выжыў ніводны з 13 вагонаў
Зразумела, фестываль у Сант'яга-дэ-Кампастэла, куды ехалі амаль усе пасажыры, адменены. Уся краіна апускаецца ў жалобу. Галоўная задача - дапамагчы, тым, хто пацярпеў, і тым, хто страціў у катастрофе сваіх родных. Віну за крушэнне ўзяў на сябе машыніст хуткаснага цягніка, прызнаўшы, што ўсё на яго сумленні. Мужчына не змог растлумачыць, чаму разагнаўся амаль да 180 км/г замест дазволеных 80-ці. Меркавана, ён жадаў нагнаць пяціхвіліннае адставанне. На павароце вагоны паляцелі на зямлю.
У некалькіх вагонах жывых амаль не засталося. Паводле слоў пажарнікаў, якія выносілі целы са змятых вагонаў, унутры было пекла. Бяда агульнанацыянальнага маштабу, ва ўсёй Іспаніі не знойдзецца ніводнага абыякавага.
Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі аператыўна заявіла, што інцыдэнт быў не тэрактам. А пасля таго, як была раскрытая інфармацыя самапісцаў, усё стала паказваць на чалавечы фактар. Працэс ідэнтыфікацыі працягваецца. У шматлікіх, чые сваякі ехалі гэтым цягніком, да апошняга захоўваецца надзея на цуд.